высвідро́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высвідравацца.
2. Зал. да высвідроўваць.
высвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высвідраваць.
вы́свіст, ‑у, М ‑сце, м.
Гук свісту. Высвісты флейты. Высвісты птушак.
вы́свістаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад высвістаць.
вы́свістаць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., што.
1. Выканаць, перадаць якую‑н. мелодыю свістам. Высвістаць песню.
2. Разм. Выстудзіць. Вецер высвістаў хату.
высві́стванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. высвістваць — высвістаць.
высві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да высвістаць.
2. Свістаць. [Ян:] — Нехта высвіствае на розныя галасы. Пестрак.
высвятле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. высвятляць — высветліць.
высвятля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да высветліцца.
2. Зал. да высвятляць.
высвятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да высветліць.