вы́жлуктаць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., што.
Разм. Тое, што і выжлукціць (у 2 знач.).
вы́жлукціцца, ‑ціцца; зак.
Выварыцца ў жлукце (пра бялізну).
вы́жлукціць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., што.
1. Выварыць у жлукце. Выжлукціць бялізну.
2. перан. Разм. Выпіць вялікую колькасць чаго‑н. Выжлукціць збан малака. □ — Калі мы .. вынеслі ёй [карове] цабэрак і яна выжлукціла яго да дна, нашай радасці не было канца. Лось.
выжлу́кчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выжлукціцца.
2. Зал. да выжлукчваць.
выжлу́кчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выжлукціць.
выжля́тнік, ‑а, м.
1. Той, хто загадвае гончымі сабакамі на паляванні. Колькі выжлятнікаў і загоншчыкаў затапталі .. [панскія] жарабцы ў час паляванняў! Якімовіч.
2. Тое, што і выжал. Мы ненавідзелі той хутар,.. І брэх выжлятнікаў прыкутых. Панчанка.
выжыва́льнасць, ‑і, ж.
Кніжн. Ступень выжывання. Выжывальнасць патомства.
выжыва́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выжываць 1 — выжыць 1.
выжыва́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выжываць 2 — выжыць 2.
выжыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выжыць 1.
выжыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выжыць 2.
выжы́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Працаваць з вялікім стараннем, з натугай. Цяжка было.. [Акіліне] з дачкою выкідацца з бясхлеб’я, але ж выжыльвалася як магла. Вітка.