да́тчык, ‑а, м.
Прыстасаванне ў аўтаматычнай або тэлемеханічнай канструкцыі, якое прымае, пераўтварае і перадае інфармацыю кантрольна-вымяральнаму ці каманднаму прыбору. Цеплавыя датчыкі паведамілі, што за бартом плюс шэсцьдзесят па Цэльсію. Шыцік.
датыка́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для дотыку, абмацвання. Датыкальныя органы.
датыка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. датыкацца 1 (у 1 знач.) — даткнуцца.
датыка́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да даткнуцца.
2. Даходзіць да чаго‑н., размяшчацца ўшчыльную з чым‑н. Рама датыкаецца да вушака.
датыка́цца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да датыкаць.
датыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даткаць.
датыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Абл. Даткнуцца. Каўнер датыкнуўся вушэй і шчок і непрыемна казыча твар. Галавач.
даты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да чаго‑н. [Вучоны] звяртае ўвагу краязнаўцаў на тое, ці няма ў мясцовай гаворцы выразаў, датычных разьбы. Ліс.
2. у знач. наз. даты́чная, ‑ай, ж. У геаметрыі — прамая лінія, якая мае адзін агульны пункт з крывой, але не перасякае яе. Правесці датычную да акружнасці.
даты́чыцца, ‑чыцца; незак., каго-чаго.
Мець адносіны, дачыненне да каго‑, чаго‑н. Справа датычылася дысертацыі, якую ўчора паказваў Толю Максім. Брыль. [Сусед] распытаў Антося, што робіцца на свеце, але найбольш, цікавіўся законамі, якія датычацца сялян. Чарнышэвіч.
•••
Што датычыцца каго-чаго, то... — калі гаварыць аб кім‑, чым‑н., то... Што датычыцца Задруцкага, то ён на адкрыцці першай чаргі [электрастанцыі] не прысутнічаў. Дадзіёмаў.