дасла́цца, дашлюся, дашлешся, дашлецца; дашлёмся, дашляцеся; зак.
Разм. (звычайна з адмоўем). Паслаць каго‑н. не адразу, а пасля настойлівых намаганняў. Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся. Прыказка.
дасла́ць 1, дашлю, дашлеш, дашле; дашлём, дашляце; зак., каго-што.
1. Паслаць, выслаць недасланае. Даслаць пераводам астатнюю частку грошай.
2. Прасунуць, падаць (патрон, снарад і пад.) у пэўнае месца. Даслаць патрон у патроннік.
3. Разм. Паслаць што‑н. для перадачы, уручэння каму‑н.; прыслаць. Даслаць цыркуляр. Даслаць пісьмо. // Накіраваць каго‑н. куды‑н. з якой‑н. мэтай. Цяжка было б [Баніфацыю], каб Мікалайчык не даслаў дапамогу ў асобе нейкага Смілгі. Чарнышэвіч. [Анісім] доўга угаворваў .. [Веру] супакоіцца, абяцаў у самы бліжэйшы час даслаць сватоў. Сачанка.
дасла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; зак., што.
Скончыць слаць; паслаць да канца ці да якога‑н. месца. Даслаць лён.
дасле́даванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. даследаваць.
2. Навуковы твор, у якім даследуецца якое‑н. пытанне. Даследаванне па беларускай літаратуры. □ Пяру К. Крапівы належыць цікавае даследаванне «Беларускія прыказкі». Шкраба.
дасле́даваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад даследаваць.
дасле́давацца, ‑дуецца; незак.
Зал. да даследаваць.
дасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) навуковы разгляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго‑н. Даследаваць пытанне. □ Аўтару трэба было больш дэталёва даследаваць некаторыя моманты стылю К. Чорнага. Шкраба. // Уважліва і падрабязна агледзець (аглядаць) каго‑, што‑н., азнаёміцца (азнаямляцца) з чым‑н. для высвятлення, вывучэння каго‑, чаго‑н. Даследаваць нетры балот. Даследаваць дно ракі.
дасле́дчы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з навуковым даследаваннем. Даследчы інстытут.
дасле́дчык, ‑а, м.
Той, хто вывучае, даследуе што‑н.; вучоны. Даследчык прыроды. Даследчык Афрыкі. Даследчык літаратурнага працэсу.
дасле́дчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да даследчыка, належыць яму. Даследчыцкая работа.