дабрадзе́йнасць, ‑і, ж.
Маральныя якасці, учынкі дабрадзея (у 1 знач.); дабрачыннасць.
дабрадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які характарызуецца дабрадзейнасцю; дабрачынны. Дабрадзейная жанчына. Дабрадзейны ўчынак.
дабрадзі́ць, ‑бродзіць; зак.
Кончыць брадзіць, зрабіцца гатовым у выніку браджэння (пра піва, віно).
дабраду́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дабрадушнага; сардэчнасць. Мацярынская дабрадушнасць.
дабраду́шны, ‑ая, ‑ае.
Добры, лагодны, прыхільны да людзей. Дабрадушны чалавек. // Які выражае дабрадушнасць. Дабрадушная ўсмешка. Дабрадушны твар.
дабра́к, ‑а, м.
Разм. Добры, спагадлівы чалавек. Гэта быў яшчэ не стары чалавек, але валасы меў сівыя. Позірк вачэй — суровы, патрабавальны. Але чамусьці не страшна было пад.. позіркам гэтага чалавека. Ён [камандзір] здаваўся дабраком. Каваленка.
дабра́нач, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца як пажаданне спакойнай ночы, добрага сну. — Дабранач! — паціскаючы са шчырасцю Янкаву руку, развітаўся Васіль. Гартны.
дабрата́, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.
1. толькі адз. Спагадлівасць, чуласць у адносінах да людзей. Хваліць за дабрату, за сардэчнасць. □ [Сярго:] Якой цудоўнай дабраты народ! Калі палюбіць ён каго душой, Аддасць яму і кроў сваю і сэрца. Глебка. // Прыветлівасць, ласкавасць. У рысах твару.. свяцілася заклапочаная дабрата і ветлівасць. Чорны.
2. толькі мн. (дабро́ты, ‑рот). Тое, што служыць задавальненню чалавечых патрэб, дае матэрыяльны дастатак. Мінаюць стагоддзі.., новыя пакаленні ствараюць свае матэрыяльныя даброты, перабудоўваюць паселішчы і гарады. Крывіцкі.
дабратво́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дабратворнага; спрыяльнасць.