выратава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для выратавання, садзейнічае выратаванню. Выратавальны круг. Выратавальная куртка. Выратавальныя прыёмы.
выратава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выратаваць.
вы́ратаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выратаваць.
вы́ратавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Аказацца выратаваным ад гібелі, небяспекі, пагрозы чаго‑н.; уберагчыся. [Шкробат:] — Людзі кінулі ўсё, рынулі і паўцякалі, каб хаця самім выратавацца. Галавач.
вы́ратаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Дапамагчы каму‑н. пазбегнуць гібелі, небяспекі, пагрозы; уберагчы. Выратаваць жыццё. □ [Сакратар:] — Вялікая дружба савецкіх народаў выратавала Беларусь у вайне. Хадкевіч. Выпала магчымасць выратаваць свайго чалавека, — і ўсё асабістае адышло, адступіла. Кулакоўскі.
вырато́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выратавацца.
2. Зал. да выратоўваць.
вырато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выратаваць.
вырато́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і выратавальны. Вецер гудзеў бы шалёны, нацягваючы струнамі канаты абедзвюх мачтаў, цяжка пахлопваючы намоклымі брызентамі выратоўных шлюпак. Лынькоў.
вырато́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і выратавальны. І з усіх бакоў пад вечар прыйшлі на электрастанцыю выратоўчыя брыгады. Броўка.
вы́раўнаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выраўнаваць.