Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́каранены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкараніць.

вы́караніцца, ‑ніцца; зак.

Канчаткова знішчыцца, вывесціся, зжыцца.

вы́караніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Канчаткова знішчыць, вывесці, зжыць. Выкараніць зло. □ Абурэнне супроць паноў і польскай ваеншчыны месцамі вылівалася ў паўстанне, і палякі прыкладаюць усе намаганні, каб выкараніць дух непакоры. Колас.

выкараня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выкараніцца.

2. Зал. да выкараняць.

выкараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выкараніць.

вы́караскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і выкарабкацца. [Мірон:] — Хату ў мяне надоечы замяло так, што хоць праз гарышча вылазь. Ледзь выкараскаўся. Хадкевіч. Іхнюю дывізію [дзе служыў Карпенка] улетку разбілі пад Лепелем, аднак рэшткі палка неяк выкараскаліся з акружэння. Быкаў.

выкара́сквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да выкараскацца.

вы́кармак, ‑мка, м.

Жывёліна, выгадаваная, выкармленая ў хатніх умовах, без маткі. / у перан. ужыв. Пагард. Гэты кулацкі выкармак устроіў Апеньку спектакль, нібы бацькаў кулацкі хлеб дзярэ яму горла і ён кінуў бацьку. Мележ.

вы́карміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.

1. Кормячы, выгадаваць, узгадаваць. Выкарміць цяля. Выкарміць грудзьмі.

2. Зрабіць сытым, укарміць; адкарміць. Выкарміць кабана.

вы́кармлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкарміць.