Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́гартаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Спец. Надаць цвёрдасць, трываласць гартаваннем.

выгарто́ўванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгартоўваць — выгартаваць.

выгарто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выгартоўваць.

выгарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгартаваць.

выга́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і выгар. Сцюдзёная вада, — гэта недзе на Паліку ці ў Асіпаўскай пушчы.. растае лёд: чорны ад попелу з выгарын, жоўты ад размяклага імху, буры ад кары, што адапрэла ад пнёў. Пташнікаў.

выга́рышча, ‑а, н.

Выгаралае месца ў лесе, на балоце; пажарышча. Дождж абмые выгарышча — трава пойдзе маладая расці. Пташнікаў.

вы́гафтаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгафтаваць.

вы́гафтаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Вышыць гафтам.

выгафто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгафтаваць.

вы́гаціць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.

Зрабіць гаць на чым‑н. Выгаціць дарогу бярвеннем.