Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выбіра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заснаваны на ўласцівасці рабіць адбор, выбар. Выбіральнае паглынанне радыёізатопаў. Выбіральная асаблівасць атама. Выбіральнае міжсартавое скрыжаванне.

выбіра́льшчык, ‑а, м.

Той, хто выбірае бульбу.

выбіра́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да выбіральшчык.

выбіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбіраць — выбраць.

выбіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выбрацца.

2. Зал. да выбіраць.

выбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбраць.

•••

Вочы выбіраць — з’едліва, здзекліва дакараць.

вы́біты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выбіць.

вы́біўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. выбіваць — выбіць (у 1 знач.).

выбіўны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Зроблены шляхам выбівання, чаканні.

вы́біцца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; зак.

1. Разм. Выйсці, выбрацца з цяжкасцямі адкуль‑н., куды‑н. Выбіцца з лесу на шлях. □ Пятляючы завулкамі,.. незнаёмы нарэшце выбіўся на вуліцу. Навуменка. // Стаць кім‑н. пасля доўгіх намаганняў. Фёдар.. з простага шафёра выбіўся ў памочнікі галоўнага механіка, жыць яны сталі багацей, часцей траплялася вольная капейка. Кірэенка. // Вызваліцца з чаго‑н., пераадолець што‑н. Выбіцца з галечы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго‑н. на паверхню. Выбіўся агонь з-пад страхі. □ Мы пакрочылі па схілу ляснога ўзгорка, збіраючы свежыя пралескі. Іх выбілася тут вельмі шмат. Кірэенка. З-пад хусткі на маршчыны ілба і твару выбіліся пасмы сівых валасоў. Брыль.

3. Разм. Разбіцца (пра шкло). Шыба выбілася.

•••

Выбіцца з графіка — парушыць устаноўлены расклад, графік.

Выбіцца з каляіны (каляі) — перастаць весці звычайнае, прывычнае жыццё.

Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, аслабець, знемагчы.

Выбіцца на дарогу — тое, што і выйсці на дарогу (гл. выйсці).

Выбіцца са сну — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.

Выбіцца ў людзі — тое, што і выйсці ў людзі (гл. выйсці).