Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асацыяты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да асацыяцыі (у 3 знач.). Асацыятыўны працэс. Асацыятыўная сувязь.

асацыя́цыя, ‑і, ж.

1. Аб’яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці. Асацыяцыя навуковых супрацоўнікаў. Краязнаўчая асацыяцыя.

2. Група, спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Асацыяцыя малекул. Зорная асацыяцыя. Асацыяцыя раслін.

3. Спец. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі, пачуццямі, пры якой адно выклікае другое. Асацыяцыя па падабенстве.

[Лац. associatio — злучэнне.]

асачы́ць, асачу, асочыш, асочыць; зак., каго-што.

Разм. Знайсці, высачыць, дапільнаваць. Асачыць дзіка. □ Хапіліся тут леснікі І пану данеслі, што ноччу Каліну яны асачылі. Танк. [Трахім:] — Выйшаў я паціхеньку на дрывотню, асачыў, дзе воўк сядзіць, і застрэліў праз шчыліну. Пальчэўскі.