асачыць, асачу, асочыш, асочыць; зак., каго-што.

Разм. Знайсці, высачыць, дапільнаваць. Асачыць дзіка. ▪ Хапіліся тут леснікі І пану данеслі, што ноччу Каліну яны асачылі. Танк. [Трахім:] — Выйшаў я паціхеньку на дрывотню, асачыў, дзе воўк сядзіць, і застрэліў праз шчыліну. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)