дакумента́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дакумента, з’яўляецца дакументам. Дакументальны матэрыял. Дакументальнае афармленне справы. // Заснаваны на дакументах, сапраўдных жыццёвых фактах. Дакументальная аповесць. Дакументальны фільм. □ «Белазерскі дзённік» — твор дакументальны. Я захоўваю сапраўдныя прозвішчы герояў, і, як у коокным дакументальным творы, усе падзеі тут адпавядаюць сапраўднасці. Дадзіёмаў. // Уласцівы дакументу; такі, як у дакуменце. Дакументальная дакладнасць.
дакумента́цыя, ‑і, ж.
1. Абгрунтаванне чаго‑н. пры дапамозе дакументаў; дакументаванне. Падрабязная дакументацыя.
2. зб. Дакументы. Тэхнічная дакументацыя. Грашовая дакументацыя. □ Сам галоўбух ледзьве выблытаўся з гэтай гісторыі і пасля яе адразу даў дазвол завесці ў касе новы парадак афармлення дакументацыі. Скрыган.
дакуме́нцік, ‑а, м.
Разм. фам. Памянш.-ласк. і зніж. да дакумент. Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. А з такімі дакуменцікамі, вядома, не разгуляешся, бо за іх адказваеш галавой. Ваданосаў.
дакупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Скончыць купацца.
2. Разм. Купаннем давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дакупацца да дрыжыкаў.
дакупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Скончыць купанне каго‑н. Дакупаць дзіця.
даку́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дакупаць.
дакупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак., чаго (часцей з адмоўем).
Купіць што‑н. з цяжкасцю, па высокай цане. Галеча на вёсцы абвастрылася. У .. лясным краі сяляне сядзелі без дроў: нельга было дакупіцца. Машара.
дакупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што і чаго.
Купіць у дадатак да таго, што куплена раней; прыкупіць. Дакупіць племянной жывёлы. □ Міхал Тварыцкі к гэтаму часу меў ужо аўчыны. Праўда, адной не хапала, прыйшлося тэрміновым парадкам дакупіць. Чорны.
даку́плівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да дакупліваць.
даку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дакупіць.