Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выду́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдурыць.

вы́дурыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Набыць што‑н. падманам, хітрыкамі; выпрасіць. Колькі ён [Віця] у мяне выдурыў: «Дай, мамка, дзесяць капеек! Дай пяць!» Скрыпка.

вы́душаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выдушыць ​1.

вы́душаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выдушыць ​2.

выду́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдушваць ​1 — выдушыць ​1.

выду́швацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да выдушваць ​1.

выду́швацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да выдушваць ​2.

выду́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдушыць ​1.

выду́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдушыць ​2.

вы́душыць 1, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Ціснучы, націскаючы, выламаць, прымусіць выпасці. Выдушыць шыбу.

2. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.

вы́душыць 2, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

Разм. Зрасходаваць духі і пад. Выдушыць флакон адэкалону.

выдыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім-чым.

Разм. Дагаджаць каму‑н. выказваць сваю адданасць. Выдыгаць перад гасцямі. □ Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Колас. // Падлізвацца, ліслівіць. [Нічыпар:] Усе так і выдыгаюць перад ім: — Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі! Крапіва.

вы́дых, ‑у, м.

Разавае выштурхванне паветра з лёгкіх пры выдыханні; проціл. удых.

выдыха́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выдыху, выдыхання. Выдыхальны рух грудной клеткі. // Які служыць, прызначаны для выдыхання. Выдыхальны клапан.