Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асесці.

асядла́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асядлаць.

асядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.

2. Разм. Сесці верхам на што‑н. Асядлаць бервяно. □ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П. Ткачоў. // Размясціцца па абодва бакі чаго‑н. Асядлаць дарогу. □ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.

3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.

асяка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да асячыся (асекчыся).

2. Зал. да асякаць.

асяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да асячы (асекчы).

асяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. асяліцца.

асялі́цца, асялюся, аселішся, аселіцца; зак.

Разм. Пасяліцца дзе‑н. на сталае (аселае) пражыванне; асталявацца жыць дзе‑н. [Зелянюк:] — Ты мне во што скажы, Таццяна, дзе, у каго тут найлепш мне асяліцца? Зарэцкі. А потым людзі пачалі перабірацца сюды бліжэй і асяліліся тут, у лесе, на расцяробе. Мурашка.

асяло́к, ‑лка, м.

1. Дробназярністы тачыльны камень; брусок.

2. Спец. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.

3. перан. Тое, што з’яўляецца сродкам выпрабавання, выяўлення якіх‑н. уласцівасцей, якасцей і пад. На асялку [адносін да] прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці. Шкраба.

асянёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад асяніць.

асяні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.

Высок. Нечакана з’явіцца, узнікнуць (пра думку, здагадку і пад.); прыйсці на думку каму‑н. Раптам Барыса асяніла яшчэ адна ідэя. Асіпенка. І новая думка асяніла.. [цётку Ганну]. Шамякін.