Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выду́мванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдумваць — выдумаць.

выду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдумаць.

вы́думка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Тое, што прыдумана, вынайдзена. У Сашы заняло дух .. ад гэтай новай выдумкі і прапановы. Шамякін. // Вымысел, фантазія. Паэтычная выдумка. □ Сон пераблытаў усё: праўду з выдумкай, мінулае шчасце з сучасным. Васілевіч.

2. Здольнасць выдумляць. А ты з выдумкай, стары, з гумарам! Лынькоў.

3. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці; хлусня; плётка. Бог, рай, той свет — усё гэта выдумкі, каб трымаць народ у страху і паслушэнстве. Колас. [Туляга:] Усё гэта выдумка ад пачатку да канца. Я палкоўнікам ніколі не быў. Крапіва.

выду́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдумаць.

выдумля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да выдумляць.

выдумля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выдумаць.

вы́думшчык, ‑а, м.

Разм.

1. Той, хто выдумвае што‑н.; жартаўнік. Выдумшчык забаў. □ Гэты выдумшчык [Цімошка] дзеля жарту кожны раз грыміраваўся, пераймаў паходку, голас, жэсты якога-небудзь добра вядомага ўсім вясковага дзеда. Краўчанка.

2. Хлус, пляткар.

вы́думшчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да выдумшчык.

вы́дураны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выдурыць.

выду́рванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдурваць — выдурыць.