Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дакрасава́ць, ‑суе; зак.

Скончыць красаваць; адкрасаваць. Дакрасавала жыта.

дакрасо́ўваць, ‑ае.

Незак. да дакрасаваць.

дакро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

Закончыць кройку чаго‑н. Дакроіць сукенку.

дакро́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакройваць.

дакро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакроіць.

дакро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Крочачы, дасягнуць якога‑н. месца. Дакрочыць да вёскі.

дакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Кончыць круціцца. Дакруціліся апошнія танцавальныя пары.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца поўнасцю, да канца. Шруба дакруцілася.

3. Круцячыся, дасягнуць якога‑н. месца. Ваўчок дакруціўся да стала.

4. перан. Разм. Адмоўнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемных вынікаў. Хто, ажаніўшыся, круціцца, той да ліха дакруціцца. З нар.

дакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Скончыць круціць, пракручваць што‑н. Дакруціць заверцень. Дакруціць дзірку.

2. Закруціць поўнасцю, да канца. Дакруціць кран. Дакруціць гайку.

дакру́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дакруціць.

дакру́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дакруціцца.

2. Зал. да дакручваць.