дако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дакаваць.
дако́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дакаціць (у 1 знач.).
дако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дакаціцца.
2. Зал. да дакочваць.
дако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дакаціць (у 1 знач.).
дако́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дакасіць.
дако́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дакасіцца.
2. Зал. да дакошваць.
дако́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дакасіць.
дакрана́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дакранацца — дакрануцца.
дакрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да дакрануцца.
дакрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Крануць каго‑, што‑н., даткнуцца да каго‑, чаго‑н. Мікуць дакрануўся рукою да халоднага металу, пагладзіў лапчастае шырокае кола. Чорны. Сяргей заснуў адразу, як толькі дакрануўся галавой да падушкі. Шахавец. // (звычайна з адмоўем). Паспытаць, паспрабаваць чаго‑н. [Людзі] папрасілі пераапрануцца, надта спяшаліся, нават не дакрануліся да матчынага пачастунку. Мікуліч. Канстанцін Міхайлавіч амаль не дакрануўся да вячэры. Лужанін.