даўжэ́ць, ‑эе; незак.
Рабіцца даўжэйшым. Цені даўжэюць. Ночы даўжэюць.
даўзбрае́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. даўзброіць — даўзброіцца.
даўзбро́іцца, ‑роюся, ‑роішся, ‑роіцца; зак.
Узброіцца дадаткова.
даўзбро́іць, ‑рою, ‑роіш, ‑роіць; зак., каго-што.
Узброіць дадаткова.
даўзбро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да даўзброіцца.
2. Зал. да даўзбройваць.
даўзбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даўзброіць.
даўкамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Дадаткова ўкамплектаваць. Полк можна даўкамплектаваць лётчыкамі з другіх палкоў дывізіі. Алешка.
да́ўкі, ‑ая, ‑ае.
Які перасядае ў горле, выклікае аскому. Даўкі яблык. // Горкі, едкі (пра дым, пах і пад.). Запахла даўнім прагорклым дымам, нібы гарэла дзе старая зляжалая салома. Лынькоў. У горадзе яшчэ стаяў пах гару, цяжкі і даўкі. Арабей. // перан. Выкліканы горам, крыўдай і пад.; гнятлівы, цяжкі. Так захацелася дамоў, аж нешта даўкае заказытала ў горле. Грахоўскі. Даўкі камяк стаяў у горле, ныла сэрца, хацелася заплакаць ад роспачы і бяссілля. С. Александровіч.
даўме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Зразумець, дадумацца. Вядома, каб дзядзька Адам больш уважліва прыглядаўся да Мялешкавых вачэй, ён бы заўважыў у іх смяшынку і можа б даўмеўся, што той казаў няпраўду. Сабаленка.