Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́шпарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Закрэсліўшы, выключыць з тэксту; апусціць. Вышпарыць цытату. Вышпарыць са спісаў.

вы́шпурляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Шпурляючы, павыкідаць адкуль‑н.

вы́шпурнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Разм. Выкінуць вон.

вы́штабнаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выштабнаваць.

вы́штабнаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Прашыць, прастрачыць спецыяльным швом.

выштабно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выштабнаваць.

вы́штампаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выштампаваць.

вы́штампаваць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Вырабіць, зрабіць што‑н. штампоўкай. Выштампаваць дэталь.

выштампо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выштампоўваць.

выштампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выштампаваць.