Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́маражаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымаразіць.

вы́маразіцца, ‑разіцца; зак.

1. Загінуць ад марозу.

2. Страціць на марозе ваду, вільгаць.

3. Выстудзіцца ад марозу. Хата вымаразілася.

вы́маразіць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; зак., што.

1. Знішчыць марозам. Вымаразіць пасевы.

2. Высушыць на марозным паветры. Вымаразіць бялізну.

3. Выстудзіць халодным паветрам, марозам. Вымаразіць хату.

вы́марачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які застаўся без гаспадара пасля смерці ўладальніка пры адсутнасці нашчадкаў.

вы́мармытаць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак., што.

Сказаць што‑н. ціха, невыразна; прамармытаць.

вымаро́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вымаразіцца.

2. Зал. да вымарожваць.

вымаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымаразіць.

вы́марыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Знішчыць атрутай, голадам і пад. Вымарыць прусакоў.

2. Спец. Вытрымаць у вадзе або ў спецыяльным растворы да надання цёмнага колеру і трываласці (пра драўніну). Вымарыць дуб.

вы́масціць, ‑машчу, ‑масціш, ‑масціць; зак., што.

Услаць каменем, дрэвам і пад. дарогу, плошчу. Вымасціць дарогу бярвеннем. // Выслаць чым‑н. мяккім для зручнага карыстання. Вымасціць гняздо травою. □ [Хлопец] вымасціў сенам воз, напаіў коней і запрог у воз свайго каня. Чорны.

вы́матаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выматаць.