выканко́маўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да выканкома, належыць выканкому. Выканкомаўскія служачыя. Выканкомаўская машына.
вы́канькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Дамагчыся чаго‑н. назойлівай просьбай; выкленчыць.
вы́капаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкапаць.
вы́капаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Капаючы, зрабіць у зямлі паглыбленне. Выкапаць канаву, сажалку. □ [Мінавіч:] — На досвітку трэба выкапаць на грудках некалькі зямлянак і замаскіраваць іх. Кулакоўскі.
2. Капаючы, дастаць, выняць. Выкапаць пень. Выкапаць і перасадзіць дрэўца. Выкапаць бульбу. // Знайсці ў працэсе канання. Капаў мужык склеп і выканаў .. золата. Якімовіч.
3. перан. Разм. Знайсці, дастаць што‑н. малавядомае, рэдкае, нечаканае. Дзе толькі выкапалі такую кнігу! □ У левай шуфлядзе, дзіва дый годзе, у ашмоцці паперы я выканаў зімовую шапку-вушанку. Сабаленка.
•••
Выкапаць з-пад зямлі — тое, што і дастаць з-пад зямлі (гл. дастаць).
вы́капень, ‑пня, м.
1. звычайна мн. (вы́капні, ‑яў). Мінералы, руда і пад., здабытыя з нетраў зямлі. Карысныя выкапні.
2. Арганізм, які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў адкладах зямной кары. [Гарлахвацкі:] Што ж гэта за выкапень? [Туляга:] Гэта далёкі продак аднае нашай хатняй жывёліны. Крапіва.
выкапнёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Здабыты з нетраў зямлі. Выкапнёвая сыравіна.
2. Які існаваў у далёкія геалагічныя эпохі і захаваўся ў пластах зямлі (пра жывёл, расліны). Выкапнёвы мамант.
вы́карабкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. З вялікімі цяжкасцямі вылезці, выбрацца адкуль‑н. [Піліп Андрэевіч:] — Пакаціліся — то я.. [Сеньку] пад сябе падбяру, то ён наверх выкарабкаецца. Краўчанка. Міша сутаргава хапаўся рукамі за лёд, але выкарабкацца [з вады] не мог. Шыловіч. // перан. Выйсці, вызваліцца з цяжкага становішча. Як бы сабе ні было, а ён [Арцыховіч] выкарабкаўся з непрыемнага становішча. Алешка.
выкара́бквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да выкарабкацца.
выкаране́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкараняць — выкараніць і стан паводле знач. дзеясл. выкараняцца — выкараніцца.