выгара́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. выгара́ць — вы́гараць (у 1, 2 знач.).
вы́гараць 1, ‑рыць; зак.
1. Згарэць поўнасцю, да канца. Выгаралі дровы ў печы. Выгарала газа ў лямпе. □ Тры гады назад выгаралі Мікуцічы, і тады дзядзька Марцін надумаўся пабудавацца тут, дзе было прастарней і спакайней. Колас. // Пасохнуць, загінуць ад спёкі. Пасека аж белая ад іх, нібы гэта не сіўцы, а ржышча выгарала, адлежалася пад сонцам, вымакла, як каноплі ў вадзе, а цяпер зноў узнялося шчоткай. Пташнікаў.
2. Выліняць, страціць натуральны колер пад уздзеяннем сонца. Валасы.. [хлапчуковы] белыя.. выгаралі на сонцы і сталі рыжаватымі. Чарнышэвіч.
вы́гараць 2, ‑рыць; зак.
Разм. Станоўча вырашыцца, удацца. [Аканом] крычаў, але разумеў, што справа яго не выгарала, што не прымусіць ён ні парабчанак, ні парабкоў рабіць за дваіх. Чарнышэвіч.
выгара́ць 1, ‑а́е.
Незак. да вы́гараць 1.
выгара́ць 2, ‑ае.
Незак. да вы́гараць 2.
вы́гарбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Выгнуцца, набыць форму, падобную на горб. Раптам з зямлі вострымі мечавіднымі праменямі выбухнуў агонь, мост нехаця і цяжка выгарбіўся і рухнуў уніз. Дуброўскі.
вы́гаркі, ‑аў; адз. няма.
1. Тое, што застаецца пасля згарання чаго‑н.
2. Разм. Тое, што і выгар. Як мора, калыхалася трава На выгарках. Танк.
вы́гарнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выгарнуць.
вы́гарнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Выграбці што‑н. адкуль‑н. Выгарнуць жар з печы. □ Міхаська выгарнуў дручком з агню некалькі бульбін і палез пад купчастую елку. Сіняўскі.
выгаро́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выгарадзіцца.
2. Зал. да выгароджваць.
выгаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгарадзіць.
вы́гартавацца, ‑туецца; зак.
Спец. Стаць цвёрдым, трывалым у выніку гартавання.