Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выбе́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбельваць — выбеліць.

выбе́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выбеліцца.

2. Зал. да выбельваць.

выбе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбеліць.

выбіва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прылада ў выглядзе ракеткі для выбівання дываноў.

выбіва́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для выбівання малюнкаў на тканіне. Выбівальная машына.

выбіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбіваць — выбіць.

выбіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выбіцца.

2. Зал. да выбіваць.

выбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбіць.

выбіва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Спец. Болт для выбівання шрубаў, заклёпак.

выбіра́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Асаблівасць выбіральнага. Выбіральнасць радыёпрыёмніка. Біялагічная выбіральнасць.