Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дакіда́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакіда́ць.

дакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скончыць кідаць што‑н. Дакідаць стог.

дакіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да дакі́даць, дакінуць.

дакі́двацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакідваць.

дакі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакінуць, дакі́даць.

дакі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Кінуць да якога‑н. месца. Дакінуць камень да сярэдзіны ракі.

дакіпа́ць, ‑ае.

Незак. да дакіпець.

дакі́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакіпець.

дакіпе́ць, ‑піць; зак.

У выніку кіпення дайсці да стану гатоўнасці. Булён дакіпеў.

дакіса́ць, ‑ае.

Незак. да дакіснуць.

дакі́снуць, ‑не; пр. дакіс, ‑ла; зак.

Кіснучы, дайсці да стану гатоўнасці; укіснуць. Капуста дакісла. Цеста дакісла.