выдаскана́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдасканаліць.
выдаткава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдаткаваць.
вы́даткаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выдаткаваць.
вы́даткавацца, ‑куецца; зак.
Зрасходавацца, затраціцца.
вы́даткаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Адпусціць, выдзеліць. Выдаткаваць грошы на будаўніцтва завода. // Зрасходаваць, патраціць. Выдаткаваць усе сродкі.
выда́ткі, ‑аў; адз. выдатак, ‑тку, м.
Затраты на што‑н., расходы; расходная сума. Выдаткі вытворчасці. Непрадбачаныя грашовыя выдаткі. Прыбыткі і выдаткі бюджэту. □ З цягам часу раслі дзеці, а з імі раслі і выдаткі. Хведаровіч.
•••
Накладныя выдаткі — дадатковыя выдаткі на гаспадарча-арганізацыйныя патрэбы вытворчасці і на размеркаванне тавараў.
выдатко́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдаткоўваць — выдаткаваць.
выдатко́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выдаткавацца.
2. Зал. да выдаткоўваць.
выдатко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выдаткаваць.
выда́тна,
1. прысл. Вельмі добра; цудоўна. Выдатна здаць экзамен. Выдатна валодаць замежнай мовай.
2. у знач. наз. выда́тна, нескл., н. Адзнака, якая абазначае вышэйшую ацэнку чаго‑н. (ведаў, паводзін і інш.). [Пятрусь:] — Цяпер можна мяне вітаць — школу скончыў на «выдатна». Краўчанка.