Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выгу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгукнуць.

вы́гукнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.

Гучна прамовіць, сказаць што‑н., выкрыкнуць. — Добра! — весела выгукнуў малы і кінуўся бягом за дзверы. Якімовіч. Амаль хорам сход выгукнуў тры прозвішчы. Шамякін.

вы́гул, ‑у, м.

1. Стан паводле дзеясл. выгуляцца (у 2 знач.).

2. Абгароджанае месца для жывёлы або птушак на вольным паветры; загон.

выгу́львацца, ‑аецца.

Незак. да выгуляцца (у 2 знач.).

выгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выгуляць.

2. Разм. Гуляць, быць на свабодзе.

вы́гульны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для выгулу. Выгульны двор.

вы́гуляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Уволю нагуляцца, адпачыць. — Табе што, ты выгуляўся,.. другі год ужо гуляеш, а мне заўтра на працу, — жартавала Людміла. Ермаловіч.

2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі. Выгулялася жывёла за лета. □ [Грышка:] — Тпру! Не ўстоіш на адным месцы, выгулялася. Чарот.

вы́гуляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Правесці доўгі час гуляючы; прагуляць.

выдава́цца, ‑даецца; незак.

1. Незак. да выдацца.

2. Зал. да выдаваць (у 1 знач.).

выдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; незак.

1. Незак. да выдаць.

2. Рабіць уражанне, здавацца, выглядаць. Больш за ўсё запомніўся ў той дзень бацька. Ён неяк быў згорбіўся і выдаваў старым-старым. Сабаленка. Размяркоўвалі сена на вока, і кожны стараўся мацней утаптаць воз, каб ён выдаваў меншым. Крапіва.