Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

серсо́, нескл., н.

Гульня з тонкім лёгкім абручом, які падкідаюць і ловяць спецыяльнай палачкай, а таксама прылады для гэтай гульні (абручы і палачкі). Гуляць у серсо. Купіць серсо.

[Фр. cerceau.]

сертыфіка́т, ‑у, М ‑каце, м.

1. Пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржавы. // Назва аблігацый спецыяльных дзяржаўных пазык.

2. У знешнім гандлі — дакумент са звесткамі пра асартымент, колькасць, якасць тавару.

3. У сельскай гаспадарцы — дакумент на гатунковасць і якасць насення.

4. Кніжн. Пісьмовае пасведчанне аб чым‑н.

[Ад лац. certificatus — засведчаны.]

се́рум, ‑у, м.

Спец. Сываратка лімфы ці крыві.

[Лац. serum.]

серы́йна, прысл.

Серыямі. Выпускаць серыйна.

серы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць серыйнага. Серыйнасць выпуску дэталей.

серы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вырабу чаго‑н. серыямі па пэўнаму стандарту. Серыйны выпуск навейшых тэлевізараў. // Які вырабляецца серыямі па пэўнаму ўзору. Серыйныя машыны.

се́рысты, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае серу. Серысты свінец.

серыцы́н, ‑у, м.

Бялковае рэчыва, якое маецца ў коканах (у шаўковай нітцы) тутавага шаўкапрада.

[Ад лац. sericum — шоўк.]

серыцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

Мінерал, тонкалускаватая з шаўкавістым бляскам або валакністая разнавіднасць каліевай слюды.

[Ад лац. sericus — шаўковы.]

се́рыя, ‑і, ж.

1. Шэраг аднародных прадметаў, якія маюць якую‑н. агульную прымету. Серыя станкоў. □ Раман «Зямля» з’явіўся пачаткам выдатнай серыі аповесцей і раманаў з жыцця беларускага народа. Адамовіч. // Паслядоўны рад якіх‑н. дзеянняў, падзей і пад. Серыя доследаў. Серыя гімнастычных практыкаванняў. Серыя выбухаў.

2. Шэраг вырабаў, машын, дэталей, зробленых па аднаму ўзору. Паравоз серыі ФД.

3. Частка вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна на працягу цэлага сеанса. Кінафільм у дзвюх серыях.

4. Разрад, катэгорыя цэнных папер (грашовых знакаў, аблігацый ці дакументаў), якія абазначаюцца лічбамі або літарамі. Нумар і серыя бюлетэня. □ Дваццаць пяць тысяч! Я гляджу... нумар, серыя так і плывуць у мяне ў вачах. Рамановіч.

[Фр. série ад лац. séries.]