серыя, ‑і,
1. Шэраг аднародных прадметаў, якія маюць якую‑н. агульную прымету.
2. Шэраг вырабаў, машын, дэталей, зробленых па аднаму ўзору.
3. Частка вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна на працягу цэлага сеанса.
4. Разрад, катэгорыя цэнных папер (грашовых знакаў, аблігацый ці дакументаў), якія абазначаюцца лічбамі або літарамі.
[Фр. série ад лац. séries.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)