вы́грузка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгрузіць і выгрузіцца.
выгрузны́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны для выгрузкі. Выгрузная платформа.
вы́грузчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца выгрузкай.
выгрыза́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да вытрываць.
выгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгрызці.
вы́грызены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выгрызці.
вы́грызці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. выгрыз, ‑ла; зак., што.
Грызучы што‑н., выесці. Выгрызці дзірку ў буханцы хлеба. // Скусваючы, згрызаючы пры корані, з’есці ўсё. З галадухі і са смагі Выгрызеш і мёрзлы ягель. Вітка.
•••
Пячонкі выгрызці — абрыдзець, надакучыць папрокамі за што‑н.
вы́губіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
Знішчыць дашчэнту. Выгубіць лес.
вы́гук, ‑у, м.
Гучны вокліч, выкрык. Прамова [Пятрэнкі] раз-пораз перарывалася дружным смехам у зале, выгукамі адабрэння. Краўчанка. Сабраліся мужчыны і пад выгукі «раз, два — узялі!» штурхалі машыну. Дуброўскі.
выгу́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгукваць — выгукнуць.