Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даі́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для даення. Даільныя апараты. Даільная пляцоўка.

даімча́цца,

гл. дамчацца.

даімча́ць,

гл. дамчаць.

даі́цца, доіцца; незак.

1. Даваць малако (аб карове, казе і пад.). Карова яшчэ доіцца.

2. Зал. да даіць.

даі́ць, даю, доіш, доіць; заг. даі; незак., каго.

1. Выцэджваць малако з вымя. Мы зачыняліся ў хляве, я трымаў лямпу, а мама даіла карову. Брыль.

2. перан. Разм. Бессаромна вымагаць, браць сабе чые‑н. сродкі. [У Кацярыны] кватэра свая, і, як ні кажы, не першы год доіць буфет. Гроднеў.

дайграва́нне і даі́грыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дайграваць, даігрываць — дайграць, даіграць.

дайграва́цца, ‑граюся, ‑граешся, ‑граецца і даі́грывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дайграцца, даіграцца.

2. Зал. да дайграваць, даігрываць.

дайграва́ць, ‑грай, ‑граеш, ‑грае і даі́грываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дайграць, даіграць.

дайгра́цца і даігра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. Нервы не вытрымліваюць, бацька ціха плача: — А ну цябе к чорту, даіграўся, герой, цьфу! Як цяпер людзям у вочы глянуць?! Рызыкант. Карпюк.

дайгра́ць і даігра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Скончыць іграць. Дайграць п’есу. Дайграць вальс.