Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выгра́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выграньваць.

выгра́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выграніць.

вы́грацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Добра прагрэцца. Выграцца на печы. □ [Платон:] — Выпі ды выграйся добра, каб і ад поту быў такі мокры, як з ракі вылезшы. Чарнышэвіч.

вы́граць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Добра нагрэць, прагрэць што‑н.

вы́гружаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгрузіць.

выгружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгрузіцца.

2. Зал. да выгружаць.

выгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгрузіць.

вы́грузачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выгрузкі. Выгрузачныя работы.

2. Прызначаны для выгрузкі. Выгрузачная станцыя.

вы́грузіцца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

Высадзіцца адкуль‑н. з грузам. Яшчэ ўночы часць выгрузілася з цягніка і стала на колы. Чорны.

вы́грузіць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., што.

Дастаць і вынесці груз з чаго‑н. Выгрузіць дровы з вагонаў. □ [Хлопцы] рыбу выгрузілі на востраў, паехалі далей. Асіпенка.