Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высыльны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Засуджаны на высылку; ссыльны. // Прызначаны для высылкі. Якой багатай была царская Расія на такія вось месцы, месцы высыльныя. Галавач.

высыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. высыпа́ць — вы́сыпаць (у 1, 2 знач.).

вы́сыпаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вы́сыпаць (у 1, 2 знач.).

вы́сыпацца, ‑плецца; зак.

1. Выпасці, вываліцца (пра што‑н. сыпкае, дробнае). Мука высыпалася з мяшка. // Разм. Разбіўшыся, выпасці. Ад выбуху і асколкаў высыпаліся шыбы амаль ва ўсіх вокнах. Мыслівец.

2. З’явіцца на паверхні ў вялікай колькасці. Раніцай іней высыпаўся, а калі сонца паднялося, зусім цёпла стала. Чарнышэвіч.

высыпа́цца 1, а́ецца; незак.

1. Незак. да вы́сыпацца.

2. Разм. Тое, што і вы́сыпаць (у 3 знач.). Тут нам відаць стала, як польскія коннікі пачалі высыпацца з-за лесу.. у лагчыну. Чорны. З барака, дзе ішлі танцы, пачалі высыпацца з крыкам і шумам людзі. Чарнышэвіч.

3. Зал. да высыпа́ць (гл. вы́сыпаць у 1, 2 знач.).

высыпа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да выспацца.

вы́сыпаць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.

1. што. Сыплючы, вытрасці што‑н. адкуль‑н. Высыпаць збожжа з мяшкоў. □ Пасвечваючы ліхтарыкам, дзядзька высыпаў грошы на сена і пачаў лічыць. Скрыпка. [Вулька] абярнула чыгунок і, абпальваючы далонькі,.. высыпала з яго вугаль і попел. Лынькоў.

2. што. Услаць што‑н. чым‑н. сыпкім; насыпаць. Высыпаць сцежку пяском. □ [Дзядзька:] — Такую, брат, дарогу паднялі, жарсцвяком высыпалі, шаша другая таго не дакажа. Ермаловіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.) без дап. Разм. Выйсці, выбегчы ў мностве. Спыніўся тралейбус, і ўсе пасажыры высыпалі на вуліцу. Грамовіч. За ракой на роўнядзь поплаву густа высыпалі з лесу лыжнікі. Асіпенка. // што і без дап. З’явіцца, выступіць на паверхні ў вялікай колькасці. На цёмным небасхіле Высыпала ноч мільёны зор. Звонак. За гады вайны на лугах высыпаў густы хмызняк. Дуброўскі.

высыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́сыпаць.

вы́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вы́сыпаць (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Сып.

высыса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высысаць — выссаць.

высыса́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да высысаць.

высыса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выссаць.

высыха́нне, ‑я, н.

Дзеянне і працэс паводле знач. дзеясл. высыхаць — высахнуць.