даскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.
1. Скачучы, дасягнуць якога‑н. месца. Тры крокі скокне ён [ляснічы], нябога, Ды спыніцца і спыніць пана. Глушца ж таго і нечувана. І вось да хвоі даскакалі, Але глушца там не засталі. Колас. // Наўскач дасягнуць якога‑н. месца (на кані). Коннік даскакаў да лесу.
2. што. Разм. Скончыць скакаць (танец). Даскакаць польку.
даска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даскакаць.
даскана́ласць, ‑і, ж.
Найвышэйшая ступень і паўната дадатных якасцей; узорнасць, беззаганнасць, бездакорнасць. Верх дасканаласці. У дасканаласці авалодаць прафесіяй.
даскана́лы, ‑ая, ‑ае.
Які характарызуецца найвышэйшай ступенню і паўнатой дадатных якасцей; узорны, беззаганны, бездакорны. Дасканалая тэхніка. Дасканалая паэтычная форма.
дасква́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да даскварыцца.
2. Зал. да даскварваць.
дасква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даскварыць.
дасква́рыцца, ‑рыцца; зак.
Скварачыся, стаць гатовым. Сала даскварылася.
дасква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Скварачы, давесці да гатоўнасці. Даскварыць сала.
даско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. даскоч; зак.
1. Скочыўшы, дасягнуць якога‑н. месца. Даскочыць да плота. □ Тут буланы конь як скокнуў з разгону, дык, можа, на які локаць усяго і не даскочыў да царэўны. Якімовіч.
2. Разм. Спяшаючыся, дабегчы, дамчацца да якога‑н. месца. Адсюль ужо разам на ўвесь ход сваіх коней паімчаліся .. [мужчыны] і праз хвілін дзесяць даскочылі да лесу. Чорны.
даскраба́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да даскрабаць.