Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дамасе́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Жан. да дамасед.

дамасе́дства, ‑а, н.

Схільнасць, прывычка праводзіць свой вольны час дома.

дама́скі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Дамаска.

2. Зроблены з дамаскай сталі. Дамаскі кінжал.

•••

Дамаская сталь гл. сталь.

дамастро́еўскі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Адпаведны жыццёвым правілам Дамастроя; косны, адсталы. Дамастроеўскія парадкі.

дамастро́й, ‑я, м. (з вялікай літары).

Помнік рускай пісьменнасці 16 ст., у якім змяшчаецца звод жыццёвых правіл і павучанняў (пазней стаў агульным абазначэннем кансерватыўнага сямейна-бытавога ўкладу жыцця).

дамата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дакончыць намотванне, абмотванне чаго‑н. Даматаць ніткі ў клубок.

даматка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Пра што‑н. даматканае. Коўдра-даматканка. Спадніца-даматканка.

даматка́ны, ‑ая, ‑ае.

Вытканы хатнім, саматужным спосабам (пра матэрыю, тканіну). Даматканае палатно. Даматканае сукно. // Зроблены, пашыты з такой тканіны. Даматканы настольнік. Даматканая світка. □ У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам. Сачанка.

дамаўё, ‑я, н.

Абл. Дамавіна. У дамаўі Іванька ляжаў, склаўшы на грудзях высахлыя ручкі, вастраносенькі, белабрысы. Ставер.

дамаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да дамовіцца.