Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., што.

Разм.

1. Скончыць драць (у 1–6 знач.). Дадраць паперы.

2. і чаго. Надраць дадаткова. Дадраць моху. Дадраць бульбы.

3. Разм. Канчаткова надраць, знасіць (адзенне, абутак і пад.). Дадраць боты.

дадрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Надрукаваць да канца ці да якога‑н. месца. Дадрукаваць падручнік. Дадрукаваць старонку да палавіны.

2. Надрукаваць дадаткова. Дадрукаваць яшчэ сто экземпляраў.

дадруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дадрукоўваць — дадрукаваць.

дадруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дадрукоўваць.

дадруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дадрукаваць.

дадруко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. дадрукоўваць — дадрукаваць (у 2 знач.).

дадубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.

Скончыць дубіць, выдубіць да канца. Дадубіць шкуру.

даду́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дадубіць.

даду́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дадубіць.

даду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Раздумваючы, зразумець што‑н., прыйсці да якога‑н. вываду, заключэння. Памеркаваўшы ды падумаўшы, можна да чаго-небудзь і дадумацца. Колас. Цешча была на дзіва лагоднай і старалася чым можна дагадзіць зяцю. Міхась дадумацца не мог, што раптам з ёю сталася. Б. Стральцоў.