вы́церці, вытру, вытраш, вытра, пр. выцер, ‑церла; зак.
1. каго-што. Выціраючы, зрабіць сухім, чыстым. Выцерці хусцінкай спацелы лоб. Выцерці вочы. Выцерці чаравікі. □ Маладая жанчына выцерла рукі аб фартух і апусціла іх уніз. Чорны. // Сціраючы, зняць. Сцяпан павесіў трубку і выцер пот. Чарнышэвіч.
2. што. Вынасіць, вышмуляць. Выцерці локці ў касцюме.
вы́церціся, вытруся, вытрашся, вытрацца; пр. выцерся, ‑церлася; заг. вытрыся; зак.
1. Выцерці сябе, абцерціся. Выцерціся ручніком.
2. Вынасіцца, знасіцца. Паліто выцерлася.
3. Разм. Набыць культурныя навыкі, звычкі. Выцерціся сярод людзей. □ [Сын бацьку:] — Што я тут буду пры табе рабіць? А так я паміж людзей вытруся. Чорны.
вы́цесніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Замяніць сабою; выціснуць. Тэхніка выцесніла ручную працу.
вы́цечы, ‑цеча; ‑цекуць; пр. выцек, ‑пекла; зак.
Выліцца праз якую‑н. адтуліну. [Шафёр:] — Зірніце, аж у двух месцах радыятар прабіты. Вада ўся выцекла, і матор перагрэўся. Сабаленка.
вы́цікаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Высачыць, скрытна назіраючы.
выціко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выцікаваць.
выціна́нкі, ‑нанак; адз. выцінанка, ‑і, ДМ ‑наяцы, ж.
Ажурны малюнак, узор, выразаны з паперы. // Папяровыя фіранкі з выразанымі ўзорамі.
выціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Старанна выводзіць якую‑н. мелодыю, гук; найграваць, напяваць. [Саколіч] далікатна выцінаў на скрыпцы. Вітка. [Яська:] — Грай, дударыку, грай, А ты, муха, выцінай! Колас. Пасля Лізавета і Наталля выціналі голасам польку і колькі разоў прайшлі танцам па хаце. Чорны.
2. Вырэзваць з паперы ці якога іншага матэрыялу што‑н.
выціра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выціраць — выцерці.
выціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выцерціся.
2. Зал. да выціраць.