выхва́льны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты хвальбою. Выхвальны тон. Выхвальная заява.
выхва́льства, ‑а, н.
Тое, што і выхвалянне (у 2 знач.).
выхваля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько. Так ненатуральна прагучала гэтае слова, што партызаны маглі палічыць Лявонку за выхваляку. Жычка.
выхваля́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выхваляцца (у 1 знач.).
2. Саманадзейная хвальба, самахвальства.
выхваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Разм.
1. Выхваляць самога сябе; хваліцца. Пакрысе бяседа ўвайшла ў тое рэчышча, калі пачынаецца бязладная гамана, калі мужчыны пачынаюць адзін перад адным выхваляцца. Сабаленка.
2. Зал. да выхваляць.
выхваля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Расхвальваць каго‑, што‑н.
вы́хвараць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прамучыцца ў хваробе, адхварэць; ужываецца як лаянкавае. Каб ты (ён) выхвараў!
вы́хвастаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выхвастаць.
вы́хвастаць, ‑хвашчу, ‑хвашчаш, ‑хвашча; зак., каго.
Разм. Набіць, пакараць розгамі, пугай, дзягай; адлупцаваць, адхвастаць. // Хвошчучы, выбіць. Выхвастаць вочы.
выхва́твацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выхватваць.