Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высакаро́слы, ‑ая, ‑ае.

Высокага росту. У пакой ускочылі два салдаты, высакарослыя і шыракаплечыя. М. Ткачоў.

высакасо́ртны, ‑ая, ‑ае.

Высокага сорту. Высакасортны пракат.

высакаство́лы, ‑ая, ‑ае.

З высокім ствалом. Высакастволыя дрэвы.

высакая́касны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокімі якасцямі; высокагатунковы. Высакаякасная прадукцыя, сталь. Высакаякасная сяўба.

высако́сны,

У выразе: высакосны год гл. год.

вы́салапіцца, ‑піцца, зак.

Разм. Высунуцца з рота (пра язык). У.. [Мікіты] раптам моцна затрэсліся калені і высалапіўся язык. Лупсякоў.

вы́салапіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Разм. Высунуць з рота язык. Толькі зрэдку перабягаў з падворку ў падворак сабака, высалапіўшы язык. Колас.

вы́салаплены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высалапіць.

вы́саліць, ‑салю, ‑саліш, ‑саліць; зак., што.

Засольваючы што‑н., зрасходаваць пэўную колькасць солі. Высаліць тры кілаграмы солі.

высало́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высалапіць.