вы́манежыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.
Разм. Строга выхаваць, прывучыць да парадку, дысцыпліны; вымуштраваць. Выманежыць дзяцей. □ Антон так ужо быў выманежыў сваіх хлопцаў. Вітка.
вы́маніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм.
1. Вабячы, прымусіць выйсці адкуль‑н. Выманіць драпежніка з нары. □ Дзеці кінуліся за ім, паспрабавалі выманіць яго адтуль, але кацянё натапырылася, зафыркала і выйсці не жадала. Васілевіч.
2. Набыць што‑н. хітрыкамі, падманам.
выма́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымаць — выняць.
вы́мантачаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вымантачыць.
выманта́чванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымантачваць — вымантачыць.
выманта́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вымантачваць.
выманта́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымантачыць.
вы́мантачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Тое, што і выманіць (у 2 знач).
выма́ньвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выманьваць.
выма́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выманіць.