выкана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які можа быць выкананы, здзейснены; рэальны. Выканальны план. Выканальнае заданне.
выкана́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выканаць.
2. Якасць працы, дзейнасці. Культура выканання.
•••
Прывесці ў выкананне гл. прывесці.
вы́кананы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выканаць.
вы́канапаціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.
Заканапаціць усё, поўнасцю. Выканапаціць сцены.
вы́канапачаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выканапаціць.
выканапа́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выканапачваць.
выканапа́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выканапаціць.
выкана́ўца, ‑ы, м. і ж.
1. Той, хто выконвае ажыццяўляе што‑н. Выканаўца работ. □ [Камісар:] — Каб ніводная душа не ведала аб гэтай справе, выканаўцамі будзеце вы асабіста. Лынькоў.
2. Той, хто выступае з выкананнем мастацкага твора. Дыктар коратка называў аўтараў музыкі і выканаўцаў. Новікаў.
•••
Судовы выканаўца — службовая асоба, якая ажыццяўляе рашэнні суда па выканаўчых лістах.
выкана́ўчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым‑н. Выканаўчая ўлада. Раённы выканаўчы камітэт.
2. Які мае адносіны да выканаўцы (у 2 знач.). Выканаўчае майстэрства. □ Побач з апісаннем тыпаў казачнікаў.. М. Федароўскі падае найбольш характэрныя рысы індывідуальнай выканаўчай манеры некаторых апавядальнікаў. Саламевіч.
•••
Выканаўчы ліст гл. ліст 2.
вы́канаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.). Выканаць план. Выканаць абяцанне.
2. Праспяваць, сыграць, станцаваць. Выканаць песню, танец.