Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а́спідны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аспіду ​2. Аспідны сланец. // Зроблены з аспіду. Аспідная дошка.

2. Чорны, як аспід ​2.

аспіра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якая рыхтуецца да самастойнай навуковай або педагагічнай дзейнасці пры навукова-даследчай або вышэйшай навучальнай установе і пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага спецыяліста.

[Ад лац. aspirans, aspirantis — які дамагаецца, імкнецца, шукае.]

аспіра́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да аспірант.

аспіранту́ра, ‑ы, ж.

Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута. Лынькоў. // Дзейнасць, вучоба аспіранта.

аспіра́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аспіранта, аспірантуры. Аспіранцкі тэрмін.

аспіра́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне, з дапамогай якога бяруцца пробы паветра, газаў і пад., каб вызначыць іх хімічны састаў, колькасць пылу, вільгаці і інш.

[Ад лац. aspirare — дзьмуць.]

аспіра́цыя, ‑і, ж.

1. Высысанне вадкасці або паветра з якой‑н. хворай поласці цела. // Пранікненне ў дыхальныя шляхі чаго‑н. пабочнага.

2. Спец. Абяспыльванне вытворчых памяшканняў шляхам высысання пылу. Цэнтральная аспірацыя.

[Лац. aspiratio — дыханне.]

аспіры́н, ‑у, м.

Медыцынскі прэпарат, белае крышталічнае рэчыва, якое суцішае боль і паніжае тэмпературу; ацэтылсаліцылавая кіслата.

[Ням. Aspyrin, фр. aspirine.]

аспрэ́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аспрэчыць.

аспрэ́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аспрэчваць — аспрэчыць.