Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выга́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгаціць.

вы́гіб, ‑у, м.

Выпукласць, выпуклая лінія згібу. Выгіб дугі. Выгіб ракі. □ Выгібы хваль, разварушаных лодкай, пабліскваюць, адсвечваюць на пясчаным дне. Брыль.

выгіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Тое, што і выгінацца.

2. Зал. да выгібаць.

выгіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і выгінаць.

вы́гін, ‑у, м.

Тое, што і выгіб. Вакол ляжала ўтульная лугавінка з рэдкімі маладымі бярозкамі, уся ў дзятлавіне, адным краем упіралася яна ў выгін рэчкі, што паварочвала тут у бок ад вёскі. Хадкевіч.

выгіна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгінаць — выгнуць і выгінацца — выгнуцца.

выгіна́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Выгнуты, звілісты. Выгінастая шабля. Выгінастая сцежка. □ Дарога ішла паўз выгінастую затоку. Хадкевіч.

выгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгнуцца.

2. Згінацца то ў адзін, то ў другі бок, прымаць звілісты напрамак. К[у]рчылася, выгіналася шэра-цёмная гадзюка. Грамовіч. То цераз алешнік, то праз дубнякі, То борам, нібыта жалезная змейка, Паўзе, выгінаецца вузкакалейка. Зарыцкі.

3. Зал. да выгінаць.

выгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгнуць.

вы́гладжаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгладзіць.