Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́стралены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выстраліць.

вы́страліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што і без дап.

Тое, што і стрэліць.

вы́страляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Страляючы, расходаваць. Выстраляць усе патроны.

вы́страчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выстрачыць.

вы́страчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Прастрачыць што‑н. у розных месцах, пакрыць строчкаю ўсю паверхню чаго‑н. Выстрачыць каўнер. // Вышыць строчкай які‑н. узор.

выстро́йванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выстройваць — выстраіць ​1, выстройвацца ​1 — выстраіцца ​1.

выстро́йванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выстройваць ​2 — выстраіць ​2; выстройвацца ​2 — выстраіцца ​2.

выстро́йвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выстраіцца ​1.

2. Зал. да выстройваць ​1.

выстро́йвацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да выстраіцца ​2.

выстро́йваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выстраіць ​1.

выстро́йваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выстраіць ​2.

выстро́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выстрочваць.

выстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выстрачыць.