вы́пырснуцца, ‑нецца; зак. і аднакр.
1. Пырснуўшы, выліцца.
2. перан. Тое, што і выпырснуць (у 3 знач.). Была тая пара года, калі на дрэвах палопаліся пупышкі і выпырснулася свежая, яшчэ кволая зеляніна вясны. Сабаленка.
вы́пырснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
1. Пырснуўшы, выліцца.
2. перан. Імгненна распаўсюдзіць што‑н. дробнымі часцінкамі (аб прамянях, іскрах і пад.). Сонца выпырснула першыя прамені.
3. перан. Імгненна вылезці, выскачыць, з’явіцца. [Жарнавіч] спыніўся і задумаўся, гледзячы праз акуляры ў даль хмызоў, на якіх выпырснулі маладыя.. зялёныя лісточкі. Пестрак.
выпы́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпырхнуць.
вы́пырхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Раптоўна ўзляцець, вылецець адкуль‑н. // перан. Разм. Пакінуць што‑н., пераехаўшы ў другое месца. Міналі гады, і неяк непрыкметна выпырхнуў з бацькоўскага гнязда Максім. Даніленка.
вы́пытаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выведаць у працэсе гутаркі што‑н. патаемнае. Выпытаць сакрэт.
выпы́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпытваць — выпытаць.
выпы́твацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выпытваць.
выпы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпытаць.
выпэ́цквацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выпацкацца.
2. Зал. да выпэцкваць.
выпэ́цкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпацкаць.