Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́галадацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Захацець есці, прагаладацца. [Хлопцы] так выгаладаліся, што як бач апаражнілі міску салодкай кашы і да крошкі з’елі духмяны, прыпраўлены кменам хлеб. Корзун.

вы́галены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгаліць.

вы́галець, ‑ее; зак.

Стаць пустым, голым. Мне здалося, што адразу, як.. [Марылька] пабегла, усё навокал выгалела, апусцела. Сабаленка.

вы́галіцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Збрыць на сваім твары валасы, выбрыцца.

вы́галіць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Зрэзаць брытвай валасы на чым‑н.; выбрыць.

вы́ган, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 1 знач.).

2. Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла, птушка. Тамаш перавёў позірк на выган, там Лукаш пасвіў кароў, якія разбрыліся па пашы. Гурскі. // Палоса зямлі для прагону жывёлы на пашу. Гнаць каровы на папас праз выган. □ Зялёным выганам-дарогай Пад берасцяны гул трубы Пляцецца статак крутарогіх. Танк.

вы́ганачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для паскоранага росту раслін. Выганачная цяпліца.

вы́гандлеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Зарабіць, набыць гандлем.

вы́ганка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 5 знач.).

выганя́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да выганяць.