вы́гадаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
Даглядаючы, вырасціць. Выгадаваць сад. □ На руках у цёткі асталося шасцёра дзяцей, і яна ганарылася, што выгадавала іх, «вывела ў людзі». Шамякін. На пясках былых мы рыс пасеем, Выгадуем чайныя кусты. Панчанка.
вы́гаданы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выгадаць.
вы́гадаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зберагчы шляхам эканомнай траты, разліку. Выгадаць кавалак тканіны пры раскроі. Выгадаць лішні рубель. // Атрымаць якую‑н. выгаду, перавагу ў чым‑н. Купляць білеты было позна. Поезд адыходзіў на Урэчча. Нам туды і трэба. Што ж, заплацім крыху штрафу, але выгадаем цэлыя суткі. Сташэўскі.
выга́двацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выгадваць.
выга́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгадаць.
вы́гадна,
1. Прысл. да выгадны.
2. у знач. вык. Прыносіць выгаду, даваць карысць, прыбытак. Калгасу выгадна павялічыць пагалоўе жывёлы.
вы́гаднасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць выгаднага. Выгаднасць птушкагадоўлі.
вы́гадны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае выгаду, прыбытак, прыносіць карысць. Выгадны спосаб вядзення гаспадаркі. Выгаднае пагадненне.
2. Які мае перавагу; зручны, спрыяльны, добры. Выгаднае становішча. □ Месца для купання.. [хлопцы], на іх думку, выбралі самае выгаднае. Чарнышэвіч.
выгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгадаваць.
вы́гайсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Гайсаючы, пабыць у многіх месцах.