дэмакра́тыя, ‑і, ж.
1. Палітычны лад, пры якім вярхоўная ўлада належыць народу. Сацыялістычная дэмакратыя.
2. Спосаб кіраўніцтва якім‑н. калектывам, які забяспечвае шырокі ўдзел і рашаючы ўплыў усяго калектыву. Унутрыпартыйная дэмакратыя. Прафсаюзная дэмакратыя.
•••
Буржуазная дэмакратыя — палітычны лад, пры якім парламентарызм з’яўляецца прыкрыццём дыктатуры буржуазіі над працоўнымі.
Народная дэмакратыя — палітычны лад у радзе краін Еўропы, які выконвае функцыю дыктатуры пралетарыяту для ліквідацыі капіталістычных элементаў і пабудовы сацыялістычнай грамадства.
[Ад грэч. dēmos — народ і kratos — сіла, улада.]
дэ́ман, ‑а, м.
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бажаство, дух, істота, нешта сярэдняе паміж чалавекам і богам.
2. У хрысціянскай міфалогіі — д’ябал, злы дух, нячыстая сіла.
3. перан. Уст. Увасабленне якой‑н. страсці, заганы і пад.
[Грэч. daimōn.]
дэманалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэманалогіі. Вобразы беларускіх чарцей падобны да намаляваных у рускіх дэманалагічных паданнях і апавяданнях. Гарэцкі.
дэманало́гія, ‑і, ж.
Міфічныя уяўленні аб нячыстай сіле, злых духах, дэманах.
[Ад грэч. daimōn — бажаство, дух і logos — вучэнне.]
дэмані́чны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы дэману; злы, каварны. // перан. З непакорным, моцным і ўладным характарам. Дэманічная натура.
дэманстрава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да дэманстраваць (у 2 знач.).
дэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Прымаць удзел у дэманстрацыі (у 1 знач.). Сымон Чуйка тады, калі была дэманстрацыя ў гарадку, таксама быў там. Ён дэманстраваў разам з усімі. Чорны.
2. што. Паказваць што‑н. публічна, наглядным спосабам. Дэманстраваць новы кінафільм. Дэманстраваць свае дасягненні на выстаўцы. □ Давялося з вобласці запрасіць лектараў, якія адразу ж перад людзьмі дэманстравалі працэс абнаўлення абразоў, растлумачвалі недарэчнасць боскіх пісьмаў. Сабаленка. // Знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што‑н. Калі паміж Васілём і Аўгінняю вынікалі нелады, Аўгіння на злосць Васілю, сумыслу дэманстравала сваю прывязанасць да Алесі. Колас. Міхал зразумеў, што тут яму не рады, баяцца яго і нават дэманструюць сваю непрыязнасць. Карпаў.
3. што. Сведчыць пра што‑н., паказваць сабой на што‑н. Дзяржаўны бюджэт Савецкага Саюза наглядна дэманструе перавагі сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі перад капіталістычнай.
дэманстра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Удзельнік дэманстрацыі (у 1 знач.). Усё было спынена рухам дэманстрантаў — трамваі, аўтобусы, таксі. Мікуліч.
дэманстра́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да дэманстрант.