Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дажыць.

дажына́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дажацца.

2. Зал. да дажаць.

дажына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагнаць.

дажы́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дажынак, звязаны з дажынкамі. Дажыначны сноп.

дажы́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дажыначны.

дажы́нкі, ‑нак; адз. няма.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дажынаць.

2. Абрадавае свята ў дзень заканчэння жніва. Людзі звозілі ў гумны жыта, канчалі жаць ярыну. Спраўлялі дажынкі. Каваль. Каласы адспявалі, Іх пажалі, сабралі, Бараду завязалі Ды дажынкі згулялі. Броўка.

дажы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак., да чаго і з дадан. сказам.

Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. — Да чаго ж ты, Сідарчук, дажыўся? Няўжо твая слава не насіла цябе на крыллях па зямлі? Чым ты стаў? Гэтага табе ніколі не снілася... Пестрак. Не прывык.. [Мікола], каб яго, вострага на язык, добрага расказчыка розных гісторый і анекдотаў, так абразалі. Дажыўся. Б. Стральцоў.

дажы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

1. Дасягнуць якога‑н. узросту; пражыць да якога‑н. тэрміну, падзеі. Не дажыў мой бацька да цяперашніх радасных дзён, не дажылі і многія яго равеснікі — аднавяскоўцы. Кулакоўскі. // Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. [Каратай:] Хоць бы якая табачынка! Эх, дажылі казакі... Маўзон. — Дажыў ты, Гаранька. На вочы людзям сорамна выйсці! Савіцкі.

2. што. Разм. Прабыць астатак часу, тэрміну дзе‑н. Дажыць тыдзень у доме адпачынку.

3. (у спалучэнні са словамі «век», «гады», «час», «жыццё» і пад.). Закончыць сваё жыццё, сваё існаванне. Конь гэты адбрыкаў сваю маладосць і адрабіў сваю сілу ў Сурвілы, а да Гушкі прыйшоў дажыць сваю апошнюю старасць. Чорны.

4. што. Разм. Выдаткаваць на пражыццё; пражыць. Дажыць апошнія грошы.

•••

Дажыць да сівых валасоў — дажыць да старасці.