Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дадзець.

дадзялі́цца, ‑дзялюся, ‑дзелішся, ‑дзеліцца; зак.

Часта або многа дзелячы, дайсці да непрыемных вынікаў. — Як сабе хочаце, а зямлю болей дзяліць не будзем... Дадзяліліся — з сахой вывернуцца недзе. Быкаў.

дадзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і дадзяўбці.

дадзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; пр. дадзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; ‑дзяўбём, ‑дзяубяце; зак., каго-што.

1. Здзяўбці да канца. Куры дадзяўблі корм.

2. Скончыць дзяўбці; прадзяўбці. Дадзяўбці дзірку Золатам.

дадо́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дадаіцца.

2. Зал. да дадойваць.

дадо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дадаіць.

дадо́лу, прысл.

На зямлю, далоў. Спатыкнецца конь — і паляціць ардынарац дадолу, калі ён мала звыкся з сядлом. Кулакоўскі. // Да зямлі, уніз. Трава пажоўклая схілілася дадолу. Глебка.

дадо́му, прысл.

У свой дом, у сваю хату, кватэру; дамоў. Дзяўчынка з маёвага лесу Пад поўдзень дадому прыйшла, Бярэма сінюткіх пралесак З дзялянкі лясной прынясла. Калачынскі. — А цяпер, садоўнікі, .. дадому, абедаць! — камандуе дзед Мірон. Даніленка. // На радзіму, у родныя мясціны. Прыехаць дадому на пабыўку. □ Са зваротам дадому Прывіталі суседзі. Броўка. // У свой двор, у гаспадарку. — Усялякі каменьчык з поля добры гаспадар цягне дадому, каб даць яму лад. Чорны. Хлопцы прыпынілі статак. Гнаць дадому было яшчэ рана. Колас.

дадра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дадраць.

дадра́цца, ‑дзярэцца; зак.

Разм. Канчаткова падрацца, знасіцца (пра адзенне, абутак і пад.).