даваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Разм. Скончыць ваяваць; прабыць на вайне да канца. Ты мяне аб адным прасіў: — Застанешся, таварыш жывы, За мяне даваюй, дажыві. Прануза.
даве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Сабраць, атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н.; дазнацца. І шмат чаго даведаўся дзед Талаш з гутаркі з маладзіцаю. Колас. Скуратовічык на свой хутар не з’явіўся, а абмінуў яго: ён даведаўся пра засаду. Чорны.
2. Разм. Запытацца аб чым‑н. Даведацца аб здароўі.
3. Разм. Наведаць, праведаць каго‑, што‑н. — Трэба будзе даведацца да Турсевіча і пабачыць, як ён вядзе сваю справу, — падумаў Лабановіч. Колас.
даве́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для выдачы даведак. Даведачнае бюро. Даведачны аддзел.
2. Які змяшчае ў сабе даведкі. Даведачная літаратура.
даве́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да даведацца.
даве́дзены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад давесці 1.
даве́дзены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад давесці 2.
даве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Звесткі аб чым‑н., дадзеныя ці атрыманыя ў адказ на запытанне. Атрымаць даведку па тэлефоне.
2. Дакумент з такімі звесткамі. Напісаць даведку. □ Дакументаў цэлы пук: розныя квіткі, даведкі. Жычка.
даве́днік, ‑а, м.
Кніга з кароткімі і дакладнымі звесткамі аб чым-небудзь. Архіўны даведнік. Бібліяграфічны даведнік.
даве́зены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад давезці.
даве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. давёз, ‑везла; зак., каго-што.
1. Везучы, даставіць да якога‑н. месца. Камандзір.. сам стаяў на паравозе. Як мага ён стараўся хутчэй давезці часць да месца. Чорны.
2. і чаго. Разм. Прывезці тое, чаго не хапала дзе‑н. Давезці матэрыялы на будаўніцтва.
даве́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да давейваць.